Запрацавала электронная кнігарня ARCHE

У інтэрнэце нарэшце запрацавала электронная кнігарня arche.by.

Праца над ёй ішла багата гадоў.  Новы сайт часопіса і выдавецтва ARCHE быў даступны для агляду з 1 снежня 2015 года. Але яго ўнутранае ўладкаванне яшчэ было далёка ад працоўнай кандыцыі. У электроннай кнігарні вельмі багаты выбар прапануемай літаратуры, — кажа галоўны рэдактар часопіса Валер Булгакаў. — На гэтым сайце вы можаце знайсці амаль 6 тыс. нашых публікацыяў.  У тым ліку больш за 200 кніжак, каля 150 нумароў ARCHE. На сайце прадстаўлена творчасць каля 2 тысяч аўтараў як з Беларусі, так і людзей, якія жывуць па-за межаў нашай Бацькаўшчыны.

«Цяперашні сайт кнігарні ARCHE па-свойму ўнікальны для нашага рэгіёну. Без ілжывай сціпласці скажам, што нічога падобнага няма ў іншых выданняў такога профілю ў Беларусі, а мо  яшчэ дзе паблізу», — адзначыў Валер Булгакаў.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: