У Кітаі адкрылі помнік Янку Купалу

У горадзе Сіань у кітайскай правінцыі Шэньсі 25 чэрвеня ўрачыста адкрылі помнік Янку Купалу, піша Радыё Свабода.
Бронзавы бюст класіка беларускай літаратуры паставілі ў мясцовым універсітэце замежных моваў, дзе, сярод іншых моваў, выкладаюць і беларускую. На гранітнай стэле па-беларуску і па-кітайску напісана: «Народны паэт Беларусi Янка Купала», пазначаны даты жыцця.

Амбасадар Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды

Амбасадар Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды

Помнік адкрылі пры падтрымцы амбасады Беларусі ў Кітаі.



svaboda.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!