У клубе «Бругге» адбудзецца паказ фолк-рок оперы «Чарадзей»

Мінулае і будучыня, каханне, жахі і надзеі... Усё сустракаецца ў адным месцы і ў адзін час у новай беларускай фолк-рок оперы «Чарадзей» паказ якой адбудзецца 14 студзеня 2017 года.

Унікальны беларускі музычны праект Рамана Арлова, створаны па матывах летапісных крыніц аб жыцці і прыгодах знакамітага полацкага князя Ўсяслава Чарадзея усе ахвотныя змогуць забачыць на ўласныя вочы на Стары Новы год.

Акрамя легендарнага князя ў твор уведзены шэраг рэальных і містычных персанажаў з розных часоў нашай беларускай гісторыі. Усе яны, злучаныя праз час і прастору, удзельнічаюць у лёсе Чарадзея і сваёй еднасцю з ім актуалізуюць прыгажосць і вечнасць духоўных каштоўнасцей, за якія змагаўся беларускі ўладар.

Да чаго прывядзе гэта сустрэча — глядзіце на сцэне "Бругге"!

Падзея Ўкантакце

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: