У «Крамы» сарвалася прэзентацыя альбома: «Удзельнічалі ў дваровых канцэртах»

Легендарнаму беларускаму гурту «Крама» адмовілі ў правядзенні канцэрта ў Мінску. Музыкі планавалі прэзентаваць новы альбом 4 красавіка ў піўной рэстарацыі «Друзья». Але імпрэза сарвалася.


У каментары Еўрарадыё лідар гурта Ігар Варашкевіч не змог назваць дакладную прычыну адмены.

«Не я гэтым займаўся, а наш адміністратар. Але быццам бы сказалі, што “гастролькі” не атрымліваюць тыя, хто ўдзельнічаў у дваровых канцэртах», — расказвае Варашкевіч.

Музыка таксама кажа, што апошнім часам іх перасталі круціць па радыё:

«Гэта я бачу па аўтарскіх адлічэннях. Я ж ведаю, якія ў меня былі аўтарскія. Але пасля Новага года іх практычна няма. Пазаўчора хадзіў праверыць — у мяне 61 капейка. Відаць, усё пойдзе хлопчыкам з Баранавічаў [найхутчэй, маецца на ўвазе гурт “Галасы ЗМеста”. Але гэта не дакладна. — Еўрарадыё]».

Музыкі ўсё ж не адмаўляюцца ад ідэі прэзентаваць альбом. Але пакуль не вядомыя ні дата мерапрыемства, ні фармат.

«Цяпер невядома, што рабіць. Хіба будзем праводзіць анлайн — чарговы дурдом», — скардзіцца Варашкевіч.

30 сакавіка гурт «Разбітае сэрца пацана» абвясціў пра часовы пераезд ва Украіну. Музыкі тлумачаць: за апошні час ім тройчы адмаўлялі ў выдачы гастрольных пасведчанняў. А на пачатку сакавіка стала вядома, што канцэрт брэсцкіх рокераў «Дай Дарогу!» у мінскім клубе Re:Public, які быў запланаваны на 7 траўня, таксама забаранілі.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: