У Крэве на адбудове замку скончыліся камяні

Працягваецца кансервацыя і частковая адбудова Крэўскага замку. Стала вядома, што ў будаўнікоў скончыліся камяні.
Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміў журналіст Глеб Лабадзенка: 

Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміў журналіст Глеб Лабадзенка



„Размаўляў з рэстаўратарамі Крэўскага замка – у іх скончыліся камяні. Усе, якія раней вываліліся са сцен, паднятыя з зямлі і ахайна ўстаўленыя на месца. Але ясна, што за столькі год разбурэння шмат што расцягалі па будоўлях людзі… Цяпер шукаюць нейкае комплекснае рашэнне праблемы. але ў той жа час, рэстаўратары будуць удзячныя кожнаму, хто прывязе ў Крэва хоць колькі камянёў дыяметрам 30-50 см (можна і меншыя, ад 15 см – пойдуць у забутоўку). Нікому адмыслова паведамляць не трэба – проста кладзіце каля галоўнага ўвахода”. Праўдападобна, што зараз пачынаецца грамадская справа пад умоўнай назвай „Пара збіраць камяні!”.

Паводле racyja.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!