У Купалаўскім тэатры расказалі пра заробкі артыстаў

Купалаўскі тэатр падвёў вынікі дзейнасці за 2019 года. Паведамляецца, што яго спектаклі летась паглядзелі болей за 100 тысяч гледачоў – 95 тысяч уласна на сцэнах тэатра ў Мінску, 4 тысячы падчас паказаў у іншых гарадах Беларусі і 2 тысячы – у замежных гастролях.
Будынак Купалаўскага тэатра

Будынак Купалаўскага тэатра

Але глядацкі рэзерв ёсць: у 2019 годзе запаўняльнасць галоўнай і камернай сцэнаў Купалаўскага склала 84%, у 2018 годзе – 81%. Дарэчы, у студзені гэтага года сярэдняя запаўняльнасць залаў перавысіла 98%. А на люты ўжо прададзена 83% квіткоў.

У тэатры паведамляюць, што на 130% павялічыліся летась яго ўласныя даходы ў параўнанні з 2018 годам. На 132% павялічыўся даход ад рэалізацыі квіткоў на праведзеныя тэатрам культурныя мерапрыемствы (спектаклі і музычныя вечары). «Таксама адбыўся значны рост атрыманых даходаў па дамовах рэкламнага абслугоўвання і спонсарскай дапамогі тэатру, якая павялічылася ў 10 разоў і склала 204 500 беларускіх рублёў», – гаворыцца з прэс-рэлізе Купалаўскага. Адзначылі тут і важную дзяржпадтрымку.

У выніку гэта дазволіла павялічыць сярэдні заробак за мінулы год для работнікаў тэатра. Ён склаў 968 рублёў (з улікам выплаты адпаведных плацяжоў у бюджэт і фонд сацыяльнай абароны насельніцтва). Для артыстаў тэатра сярэдні заробак склаў 1 089 рублёў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: