У ліпені адбудзецца адкрыццё выставы, прысвечанай пандэміі і самаізаляцыі

11-12 ліпеня адбудзецца афіцыйнае адкрыццё і першы творчы ўікэнд арт-фестывалю "Самаізаляцыя OFF". На працягу двух месяцаў удзельнікі праекта стваралі арт-аб'екты, здымалі відэа, рэпетавалі перфомансы і вялі відэа-дзённікі працэсу.


Гэта першая выстава ў Мінску, якая будзе працаваць у асаблівым начным рэжыме! 4 ўікэнда, 4 тэматыкі, 184 аб'екта мастацтва, 75 удзельнікаў, перфомансы, кінапаказы, творчыя майстар-класы, танцавальныя прадстаўлення, атмасферная музыка!

#Самаізаляцыяoff аб'яднала ў сабе людзей нашай краіны, якія адлюстравалі ў сваёй творчасці гістарычны феномен пандэміі і самаізаляцыі праз COVID-19. На працягу двух месяцаў удзельнікі праекта стваралі арт-аб'екты, здымалі відэа, рэпетавалі перфомансы і вялі відэа-дзённікі працэсу. Больш за 80 удзельнікаў чэленджа прыадчынілі замочную шчыліну і дазволілі ўбачыць, як ствараецца мастацтва. Па ўмовах удзелу, дэманстрацыя гатовых работ была строга пад забаронай.

У рамках праекта на працягу ўсяго месяца у МАФ пройдзе серыя творчых бясплатных майстар-класаў па сучасных тэхніках і відах выяўленчага мастацтва ад генеральнага партнёра сеткі магазінаў матэрыялаў для творчасці "Арт-тэрыторыя". Рэгістрацыя на майстар-класы абавязковая на сайце "Самаізаляцыіoff". Таксама на фестывалі будзе рэалізаваная творчая калабарацыя вядомых беларускіх мастакоў з генеральным партнёрам каршэрынгавай кампаніяй "Anytime", у рамках якой усе госці і падпісчыкі праекта змогуць даведацца пра самыя цікавыя і выдатныя месцы Беларусі.

У кожнага госця выставы будзе магчымасць не толькі акунуцца ў свет мастацтва, але і падтрымаць маладых і вядомых мастакоў Беларусі і з-за мяжы.

Усе арт-аб'екты можна будзе набыць і забраць пасля заканчэння выставы, а таксама на сайце прасторы ў анлайн-галерэі.

Праграма адкрыцця:

11 чэрвеня:
«Main Space»
16:00 закрытая частка выставы, прэс-канферэнцыя.
18:00 урачыстае адкрыццё выставы сучаснага мастацтва «Самаізаляцыя OFF", атмасферная сустрэча гасцей эксперыментальным тэатрам "T (e)=Art", шоу хадулістаў Art-show "Disar"
18.00 – 18.30 — музычна-візуальны перформанс "Мадуляцыя кантакту" ад праекта "Кантэкст"
19:00 выступ гурта Vibe Club. Cultural Vibes
Discofunk-housedance grooves from hip-hop-neosoul heart, with smooth-jazz-soulful love!
20:00 выступ калектыву Push'n'pull
21:00 прэм'ера: музычны акрабатычны перфоманс ад IZ & experimental freak theater t (e)=Art
21.30-22.00 харэаграфічны перформанс у выкананні Вольгі Лабаўкінай і Машы Панамаровай

«Dance Room»
18:00 гукавое падарожжа ад sounhealing.by — купанне ў гуках гонгаў, удзел у расслабляльнай і гарманізуючай гукавай медытацыі.
21:00 Ecstatic Dance — практыка свабоднага і спантанага танца, бяспечная прастора, дзе мы выказваем сябе праз рух. Практыку правядуць заснавальнікі праекта Ecstatic Dance Minsk Андрэй Замышляеў і Каця Фралова
00:00-01:00 Святлапіс ад Art-Show Disar — зачаравальныя выразнасцю выканання і эстэтыкай нумары, прыгожыя касцюмы і невычэрпны фантан эмоцый для самых спрактыкаваных гледачоў.
00:00-04:00 музычны сэт ад JJ.OK — гэта калабарацыя мінскіх артыстаў выконваючых лямпавы LoFi Ambient з элементамі дарк джаза, дрона і нойза.

«Black Box»
18:00 Кінатрансляцыя праекта "Вечар" "Самаізаляцыя, як творчасць"
18:30 кінапаказ кароткаметражнага фільма "Пад замком" Павел Волкаў
19:00 Кінатанец Impro jam session у выкананні Вольгі Лабоўкінай, Марыі Панамаровай. Праект, які транслюе разважанні і адчуванні сучаснага чалавека ва ўмовах ізаляцыі. Свабодная інтэрактыўная структура, да якой можа далучыцца любы жадаючы.
20:00 харэаграфічны перфоманс "Чырвоная планета" — шматслойная фантазія на тэму космасу. Харэографы-пастаноўшчыкі: Валерыя Хрыпач і Ганна Корзік
21:30 Відэа-алюзія ад тэатра танца "Альтана" харэографы-пастаноўшчыкі Валерыя Хрыпач і Ганна Корзік
22:30-2:30 начны кінатэатр на тэму самаізаляцыі ад міжнароднага фестывалю кароткаметражнага кіно і анімацыі "Нефільтраванае кіно".

«CU BAR»
17:00 музычны сэт ад Miracle Libido Dj, music lover. Soviet jazz & soviet electronic digger.
19:00 Майстар-клас "Зентанг з куфлем сангрыі" ад студыі "RenArt"
21:00 музычны сэт ад KorneJ — дыджэй, музычны журналіст і прамоўтэр, адзін са стваральнікаў незалежнага Radio Plato.
23:00 музычны сэт ад Stroppy Pie
1:00-03:00 музычны сэт ад Funky Monkey.

12 ліпеня

"ЗОНА МАЙСТАР-КЛАСАЎ»

14:30 майстар-клас па скетчынгу ад Аляксея Жаліба
15:30 майстар-клас па стварэнні калажа-паштоўкі "Сабе і сябру" ад Надзеі Саяпінай
17:00 воркшоп па стварэнні арт-зіна ад арт-партнёра анлайн-часопіса пра беларускае мастацтва "Dadalog"
18:00 майстар-клас "Абстрактны жывапіс акрылам" ад арт-студыі Ірыны Брэжневай

«CU BAR»
19:00 майстар-клас па падрыхтоўцы сангрии ад бармэнаў арт-прасторы MAF Даніэля і Пятра прама за стойкай CU BAR.
20:00-23:00 музычны сэт ад Dj POPOPYATY (afro latin brazil tropical).

«Black Box»
16:00 Лекцыя па стварэнні арт-зіна ад арт-партнёра анлайн-часопіса пра беларускае мастацтва "Dadalog"
17:00-21.00 вячэрні паказ фільмаў кароткага метра на тэму мастацтва ад фестывалю "Нефільтраванае кіно"

«Dance Room»
15:00-16:00 "гукавое падарожжа з тыбецкімі чарамі" ад Алісы Цвятаевай
16:30-17:30 "практыка цыгун" ад Сяргея Салыга
18:00-20:00 "FREEDOM DANCE" ад Андрэя Замышляева і Каці Фраловай.
20:00-21:00 Медытацыя з крышталічнымі чашамі ад Андрэя Замышляева і Каці Фраловай.

Усе актыўнасці на мерапрыемстве бясплатныя, для ўдзелу трэба зарэгістравацца на сайце. Адрас: Мінск,Куйбышава 22, КОРПУС 6, 6 паверх (узроставыя абмежаванні 16+).

.У сацыяльных сетках: Instagram, Facebook

Выстава будзе працаваць па 8 жніўня.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: