«А-Fest»: свята олдскульнай культуры (фота)

У Лошыцкім парку сталіцы адбываецца ўжо традыцыйны "А-Fest", які штогод ладзіць півавараная кампанія "Аліварыя".

Сёлета імпрэза набыла асаблівы размах, у Лошыцкі парк няспыннай плынню рушаць тысячы людзей. "Аліварыя" адзначае 155-годдзе і падрыхтавалася да свята вельмі грунтоўна.

Фэст адбываецца пад знакам олдскульнай культуры: працуюць дабрачынныя крамы з вінтажным аддзеннем, макіяж з мінулага стагоддзя, старасвецкія фотазоны. "Аліварыя" прэзентуе новы гатунак піва "Багемскае раравое", які чымсьці нагадвае ранейшае "Жыгулёўскае".

Гарачыя дзяўчаты і хлопцы з групы падтрымкі ФК "Дынама", які спансуе "Аліварыя", зладзілі паказ олдскульнай моды.



Арганізатары фэсту разам з symbal.by выпусцілі лімітаваную серыю чырвоных спартовых шортаў. Чырвоны колер увогуле з'яўляецца брэндавым колерам фэсту.



Сёлета на свята прыйшло вельмі шмат наведнікаў з дзецьмі. На адмысловых пляцоўках арганізавана багата арыгінальных гульняў і конкурсаў, прызамі ў якіх з'яўляюцца сувеніры ад "Аліварыі". На фудкорце разгарнуліся каля 50 кавярняў.



Анансаваная дэгустацыя 12 гатункаў піва. Што праўда, вытворчасць безалкагольнага "Аліварыя" так і не засвоіла. Вялізны трохметровы торт таксама неядомы — гэта адна з фотазон фэсту.

Канцэртная праграма вельмі разнастайная і насычаная. Хэдланер фэсту беларускі гурт Nizkiz. Выступаюць таксама PlumBum, Groove Dealers, Palina, украінскія O.Torvald і Бумбокс, рэпер K-Maro.



A-Fest будзе доўжыцца да ночы. 



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!