У Магілёве другі год запар адмяняюць «Дранік-фэст»

Сёлета ў Магілёве зноў адмянілі папулярны фестываль смачнай ежы «Дранік-фэст». 

«Дранік-фэст» / masheka.by

«Дранік-фэст» / masheka.by



Сёлета ў Магілёве зноў адмянілі папулярны фестываль смачнай ежы "Дранік-фэст". Пра гэта, піша «Еўрарадыё» са спасылкай на mogilev.online, паведамілі арганізатары з Цэнтра гарадскіх ініцыятыў.

«Дранік-фэст» адмяняюць другі год запар. Летась арганізатары тлумачылі адмену такім чынам: «Сышліся разам розныя прычыны. Кожная з іх нават у адзіным ліку перакрэслівала нашы планы, а тым больш цяпер іх некалькі».

Сёлета яны таксама не называюць канкрэтную прычыну, а кажуць, што прычыны тыя ж, што і ў 2020-м. 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: