У Мінску адзначаць «Міжнародны дзень жанчын з дудамі»

Беларускі «Дударскі клюб» вырашыў сумясціць два святы, паведамляе "Радыё Свабода".

6 сакавіка правядуць «Міжнародны дзень жанчын з дудамі», бо 8 сакавіка адзначаецца Міжнародны жаночы дзень, а 10 сакавіка — неафіцыйны Міжнародны дзень дудаў.

Канцэрт у менскім «Грай» пачнецца а 19-й гадзіне, уваход вольны. У праграме абяцаюць выступы жанчын-дударак з розных беларускіх гуртоў (хоць традыцыйна дударства было выключна мужчынскім заняткам, цяпер на дудах грае нямала дзяўчат), народныя і сярэднявечныя танцы, дуды розных традыцыяў і канструкцыяў.

Вечарыны цяперашняга, ужо восьмага сэзону «Дударскага клюбу» (зь лістапада па красавік) праводзяцца бясплатна для слухачоў, але вымагаюць грошай на арганізацыю. Таму дудары збіраюць грошы праз сайт Talaka.by, усяго на сезон трэба 4 тысячы рублёў (на момант публікацыі сабраная чвэрць сумы).

Чытайце таксама:

Бітва на дудах у цэнтры Мінска (фота, відэа)




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!