У Менску заспавялі ўкранскія «Один в каное»

З сольным канцэртам 7 снежня ў менскім клубе "Бруге" выступіў украінскі гурт «Один в каное». Інды-калектыў са Львова ўжо не першы раз выступае ў Беларусі. У арсенале гурта нават ёсць беларускамоўная песня «Пішы». Салістка растлумачыла гэта тым, што тут жыве яе бабуля, таму вырашыла ёй прысвяціць песню.

Акунуцца ў атмасферу ўкраінскай аўтэнтычнасці сабраўся цэлы клуб. Небанальныя тэксты, глыбокае гучанне, асцярожны падыход да кожнага гуку - гэта ўсё пра “Один в каное”. Здаецца, гурт прыехаў у Беларусь са спецыяльнай місіяй: каб расказаць пра ўсю боль, што сабралася ў грудзях усіх украінцаў.

З сольнымі канцэртамі “Один в каное” аб’ехаў буйныя гарады Украіны, пабывалі з выступамі ў Вялікабрытаніі, Францыі, Польшчы, Нідэрландах, Бельгіі і іншых краінах. Інды-калектыў з’яўляецца актыўным удзельнікам найбуйнейшых украінскіх фестываляў.
 
Салістка, акрамя натхняючых песен, са сцэны рабіла невялікія прамовы. Яны асаблівы былі важны для ўсіх прысутных, бо заснаваны на ўласным досведзе. “Думаце і гаварыце тое, што хочаце”, — паміж песень прадэкларыравала салістка прысутным. На жаль, ва ўмовах беларускіх рэалій такія словы можна расцэньваць толькі як пажаданне, а не канстатацыю відавочнай рэчы.


Фота аўтаркі

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: