У Мінску адбудзецца канцэрт, прысвечаны Яну Паўлу II

У Мінску адбудзецца канцэрт, прымеркаваны да 40-й гадавіны абрання Папы Яна Паўла ІІ.

Канцэрт гуральскага калектыва з Польшчы TEKLA KLEBETNICA адбудзецца 14 кастрычніка ў 19.30 у Архікатэдральным касцёле імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Мінску (пл. Свабоды, 9).

Арганізатары канцэрта – Польскі Інстытут у Мінску і Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь. 

Уваход вольны.

Папа Рымскі Ян Павел II быў пантыфікам з 1978-га да свайго скону ў 2005 годзе. Паляк па паходжанні, ён стаў першым пантыфікам неітальянскага паходжання, які абіраўся за апошнія 455 гадоў. Падчас яго папства каталіцкая царква пастаянна праводзіла рэформы і мадэрнізавалася. Дзякуючы актыўнай сацыяльнай, гуманітарнай і прапаведніцкай дзейнасці ён набыў вялікую папулярнасць і павагу ва ўсім свеце. Папа Рымскі Ян Павел ІІ быў кананізаваны 27 красавіка 2014 года.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!