У Мінску адбудзецца «Школа БНР»

24 сакавіка ў кавярні «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33) пройдзе адукацыйна-культурная імпрэза «Школа БНР», прымеркаваная да ўгодкаў утварэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Уваход бясплатны, але трэба зарэгістравацца: https://goo.gl/forms/h7tTe7rtuhXUAW6E2

Праграма:
  • 15:00 Урок першы: лекцыя Сяргея Харэўскага «Віртуальны шпацыр па адрасах БНР»
  • 16:30 Урок другі: лекцыя Андуся Унучака «Нашаніўскае адраджэнне - падмурак БНР»
  • 18:00 Урок трэці: лекцыя Уладзіміра Ляхоўскага «Сімвалы БНР»
  • 19:00 Урок музыкі: выступ NAKA, МУТНАЕВОКА, :B:N:
Падчас імпрэзы будуць адбывацца ўрокі малявання. Ілюстратарка Лізавета Ганчарова навучыць вас маляваць Пагоню — нацыянальны сімвал Беларусі.

Мерапрыемства бясплатнае, таму фінансава падтрымаць імпрэзу можна праз краўдфандынгі:

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: