У Мінску адкрылася пасольства «Viva Braslav»

У чацвер, 29 чэрвеня, на Зібіцкай вуліцы адбылася прэзентацыя сімвалічнага пасольства музычнага фестывалю «Viva Braslav». Яно будзе працаваць да 22 ліпеня — дня оўпэн-эйра.

Наведвальнікам імпрэзы прапануецца паўдзельнічаць у міні-квэсце і атрымаць запрашэнне ў зону Deluxe. А таксама аматары змогуць пакаштаваць фестывальныя напоі: кактэйлі, шоты і фірмовы ліманад «Байконур 66» (паводле песні гурта «Без билета»).

У пасольстве візу, на жаль, не зробіш, але магчыма набыць квіткі на фэст без камісіі.

Арганізатараў «Viva Braslav» спадзяюцца, што ў будучыні для грамадзян ЕС фэст зможа стаць бязвізавым, бо пакуль 5-дзённы бязвізавы рэжым вельмі нязручны для жыхароў краін Балтыі.




«Viva Braslav» — адзін з найбуйнейшых летніх фестываляў Беларусі і адзіны беларускі фэст, які робіцца мясцовымі ініцыятарамі. Сёлета ён пройдзе 22 ліпеня на цэнтральным пляжы Браслава. Хэдлайнерамі стануць гурты IOWA (Беларусь), L'One (Расія), Макс Барскіх (Украіна). Уначы працягнецца EDM-праграма, якую узначаляць вядомы музыкі: Vicetone (Нідэрланды), Zonderling (Нідэрланды), Swanky Tunes (Расія), Feel (Расія).

Гледачоў чакае шырокая праграма спорту і забаў.

Квіткі на фэст таксама можна знайсці на сайце www.vivabraslav.by і ў касах Kvitki.by. 



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: