У Мінску адкрыўся Дом Грузіі

Як паведамляе Еўрарадыё, у гэтай установе на вуліцы Куйбышава размесцяцца дзва рэстараны традыцыйнай грузінскай кухні, вінны бар, крама і музей.
Стваральнікі Дома Грузіі плануюць ладзіць тут сямейныя вечарыны і дэманстраваць старыя грузінскія фільмы. Установу задумваюць як платформу для вытворцаў прадуктаў харчавання з Грузіі — ад віна да гарбаты і прыправаў. У будучыні плануюць адкрыць сетку кропак па ўсёй Беларусі.

На адкрыцці Дома Грузіі прысутнічаў мэр Тбілісі Каха Кахадзэ, абмасадар Грузіі ў Беларусі Валерый Кварацхелі. Ніхто з беларускіх чыноўнікаў цырымонію не наведаў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!