У Мінску адкрыўся форум вулічных тэатраў (фотарэпартаж)

Роўна апоўдні 7 траўня з Кастрычніцкай плошчы да мінскай Ратушы прайшло карнавальнае шэсце вулічных актораў, жанглёраў, клоўнаў, мімаў і ўсіх тых, хто звязаны з тэатральна-цыркавым мастацтвам. Так распачаўся двухдзённы Пяты мінскі форум вулічных тэатраў.

Фестываль праходзіць штогод з 2013 года і мае міжнародны статус. Сёлета ў ім бяруць удзел цыркавыя студыі і вулічныя тэатры з Беларусі, Германіі, Італіі, Польшчы і Малдовы.




Форум праходзіць 7 і 8 траўня на тэрыторыі Верхняга горада. Праграма складаецца з вулічных спектакляў, цыркавых нумароў, майстар-класаў і тэарэтычных лекцый пра вулічнае мастацтва беларускіх і замежных экспертаў.

Расклады выступаў можна паглядзець тут.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: