У Мінску назвалі дэбютантаў года ў галіне мастацкай літаратуры (фота)

Цырымонія ўзнагароджання адбылася 21 сакавіка ў ЦЭХу.


Лаўрэатамі прэміі “Дэбют” 2017 года сталі Міхал Бараноўскі са зборнікам паэзіі “VOLUMEN 1”, Андрусь Горват з кнігай прозы “Радзіва “Прудок”. Дзённік” і Адэля Дубавец з перакладам з польскай мовы кнігі Вітальда Шаблоўскага “Танец мядзведзяў”. Яны атрымалі ад фонду "Вяртанне" па 3900 беларускіх рублёў.

Мікалай Бараноўскі


Астатнія фіналісты  атрымалі заахвочвальныя прызы ў памеры 1000 беларускіх рублёў. У намінацыі “Паэзія” гэта Аляксей Арцёмаў з кнігай “Скрозь кіламетры” і Ганна Комар з кнігай “Страх вышыні”, у намінацыі “Проза” — Андрэй Дзічэнка з кнігай “Сонечны чалавек” і Уладзімір Садоўскі з кнігай “1813”, у намінацыі “Пераклад” — Надзея Кім з перакладам кнігі Клайва Стэйплза Льюіса “Хронікі Нарніі: пляменнік чараўніка” і Сюзанна Паўкштэла з перакладам кнігі Альвідаса Шляпікаса “Бог дажджу”.

Андрэй Дзчэнка і Уладзімір Садоўскі

Надзея Кім і Сюзана Пашктэла

Уладзімір Арлоў і Павел Бераговіч

Міхась Скобла

Сёлата ў склад журы увайшлі Павал Бераговіч, Анатоль Івашчанка, Віктар Казько, Наста Кудасава, Таццяна Нядбай, Міхась Скобла, Ціхан Чарнякевіч.

Літаратурная прэмія “Дэбют” імя Максіма Багдановіча заснаваная ў 2010 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, Дабрачынным фондам “Вяртанне” і Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Уручаецца за дэбютную кнігу аўтарам да 35 гадоў за творы ў жанрах, у якіх працаваў Максім Багдановіч: паэзія, проза, мастацкі пераклад.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: