У Мінску прайшла музычная вечарына памяці Анатоля Сыса

У Мінску ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбылася музычная вечарына памяці Анатоля Сыса.

Паэт Анатоль Сыс / vytoki.net

Паэт Анатоль Сыс / vytoki.net


Падчас імпрэзы выступілі Кася Камоцкая, Аляксандр Памідораў і Андрэй Мельнікаў. Яны выканалі песні на вершы паэта, прыгадалі гісторыі з асабістага жыцця, якія былі звязаны з постаццю паэта, паразважалі наконт значнасці Анатоля Сыса для беларускай паэзіі.


Кася Камоцкая ўзгадала, што Анатоль Сыс любіў прыходзіць у госці без папярэджання. І рабіў ён гэта вельмі часта. Таму неяк яна вырашыла яму адпомсціць. Кася Камоцкая пайшла ў госці да Анатоля Сыса, а таксама прыхапіла з сабой некалькі чалавек. Але Сыс, калі пабачыў гасцёў, вельмі ўзрадаваўся. Пачаў крычаць у акно суседцы, што да яго прыйшла Кася з гасцямі, пабег у краму, пры гэтым па вельмі вялікія закупы. Карацей, помста не атрымалася.

Па словах Аляксандра Памідорава, смерць Анатоля Сыса — гэта смерць Янкі Купалы 21 стагоддзя.


Андрэй Мельнікаў падзяліўся заўвагай, што Анатоль Сыс прысвячаў свае вершы людям са складаным лёсам: Уладзіміру Жылку, Апанасу Філіповічу, Алесю Гаруну і іншым, такім чынам Анатоль Сыс сам пераймеў цяжкі лёс.


Мерапрыемства сабрала каля трох дзясяткаў чалавек, палова з якіх была моладзь.


Гэта ўжо другое мерапрыемства памяці Анатоля Сыса, якое ладзіцца ў Мінску гэтай восенню, на гэтым пераважна гучалі песні на вершы паэта.

А 2 лістапада ў  в. Гарошкі пройдзе літаратурна-мастацкае свята памяці Анатоля Сыса.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!