Гульня заснаваная на творах вядомага авантурыста, пісьменніка і шпіёна
Сяргея Пясецкага.
У кантрабандыстаў пачынаецца залаты сезон. Яны любяць рызыку і пах ночы. Як ваўчыныя cцежкі пераплятуцца са шляхам заснавальнікаў Першай беларускай рэспублікі? Разгадка чакае вас у белым канверце.
Вы пройдзеце самымі цікавымі месцамі Мінска, адкрыеце процьму таямніц і спазнаеце душу кантрабандыста.
БНР, кантрабандысты... Як гэта звязана са сталічнымі Вайсковымі могілкамі? То даведаецеся, калі прыйдзеце 17 лістапада да Доміка РДСРП а 12 гадзіне.
Удзел у квэсце вольны, але абавязковая рэгістрацыя па
спасылцы.