У Мінску пройдзе канцэрт-мікс: грузінскі танец пад джазавую музыку

Экспрэсіўнасць, крэатыўнасць, правакацыя, стыль! Неверагодную праграму, якая сумяшчае музычныя імправізацыі лепшых джазмэнаў Беларусі і грузінскі танцавальны фольк-мадэрн, пакажуць ужо 21 кастрычніка ў Мінску.

Гіві Кбілашвілі 

Гіві Кбілашвілі 



Свабода цела, магія джаза, музыка сэрца — гучанне будзе перадаваць рух. Публіка ў прамым сэнсе слова зможа ўбачыць музыку і пачуць танец.

Грузінскі танец паўстане ў зусім незвычайным фармаце. Пад жывыя джазавыя імправізацыі танцоўшчык Гіві Кбілашвілі, знаёмы нашаму гледачу па яркіх выступленнях у якасці саліста грузінскага балета LELO, выканае свой сола-танец, які злучыць старажытную харэаграфічную культуру яго радзімы — Грузіі — і сучасны джаз.

Паўнавартасным удзельнікам дзеі стане джаз-бэнд, які складаецца з бліскучых беларускіх музыкантаў. Ансамбль з саксафона, бас-гітары, ударных і клавішных рыхтуе не проста джазавы акампанемент, а цэлую гісторыю кахання. Ад ігры на барабанах выпускніка Кёльнской музычнай акадэміі Назара Раджэпава губляе розум уся Еўропа. Гучанне саксафона Андрэя Кляшчова, саліста Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусі, можна пачуць у хітах многіх вядомых айчынных выканаўцаў. Людміла Крукоўская ў якасці гітарысткі і кантрабасісткі выступае з лепшымі джазавымі калектывамі краіны і акампануе заезджым еўрапейскім зоркам. Гэтак жа, як і Максім Ласкутоў, клавішы якога гучаць у дзясятках самых крутых беларускіх і гастрольных джазавых праектаў.

«Усё будзе JaZZZZZ!», сцвярджаюць музыканты, якім не прывыкаць імправізаваць! «Грузія — гэта танец, музыка і каханне!», — дадае «беларускі грузін» Гіві Кбілашвілі і запрашае ацаніць джазавыя імправізацыі ў грузінскім стылі!


Да ведама:

Гіві Кбілашвілі — выпускнік харэаграфічнага вучылішча імя Вахтанга Чабукіяні. Нарадзіўся і вырас у Тбілісі, жыве і працуе ў Мінску. З'яўляецца лаўрэатам шматлікіх міжнародных музычных конкурсаў і фестываляў. Саліст лепшых грузінскіх ансамбляў танца, сярод якіх «Мецехі», Каралеўскі нацыянальны балет Грузіі, удзельнік ансамбля «Сухішвілі», саліст Вялікага тэатра Сіньцзяна (Кітай). Іншыя дасягненні: заснавальнік балета LELO, аўтар праекта «Джаз на мове танца», харэограф-пастаноўшчык спектакляў «Рамэа і Джульета» і «Дракон» у Сучасным мастацкім тэатры (Мінск).

21 кастрычніка 2019г., 19.00 на сцэне ПК прафсаюзаў (пр.Незалежнасці, 25)
Узроставае абмежаванне: 6+

Дадатковая інфармацыя: +37529 6028572


Саліст: Гіві Кбілашвілі

Музыкі:

Андрэй Кляшчоў — саксафон
Назар Рэджэпаў — барабаны
Максім Ласкутоў — клавішныя
Людміла Крукоўская — бас-гітара

Паводле прэс-рэліза

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: