У Мінску пройдзе Ноч кажаноў

Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» запрашае ўсіх ахвотных на свята «Ноч кажаноў», што пройдзе 4 кастрычніка у дворыку IBB.

Цягам вечара можна будзе даведацца:

• хто такія кажаны і якія віды жывуць у Беларусі?
• што пагражае нашым кажанчыкам?
• што рабіць, калі кажан раптам стаў тваім суседам?
• як быць, калі кажан заляцеў у госці?
• як наўмысна зрабіць кажанчыкам домік?
• ...і шмат іншага!

У праграме:

19.00 – 20.30 — Дзеткі і дарослыя змогуць зрабіць свайго кажана на творчых майстар-класах і забраць дадому як сувенір, зрабіць класныя здымкі ў фотазоне, паглядзець выставу “Дзівосныя рукакрылыя”, паўдзельнічаць у гульнях і віктарынах з прызамі, упрыгожыць сябе аквагрымам. Для дзетак будзе працаваць аніматар.

20.30 – 22.00 – Неверагодна цікавая лекцыя хіраптэролага, навуковага супрацоўніка НПЦ па біярэсурсах НАН Беларусі Аляксея Шпака.

«Нашая галоўная мэта - прыцягнуць увагу да кажаноў і пераканаць людзей, што гэта вельмі мілыя і карысныя істоты, якія жывуць побач з намі і маюць вельмі вялікую патрэбу ў нашай абароне, - кажа Аляксей Шпак. - Асабіста для мяне кажаны - гэта маленькія безабаронныя жывёлы, якія вымушаныя жыць побач з намі. Але праз сваю незвычайнасць і вялікую колькасць стэрэатыпаў яны часта робяцца ахвярамі чалавека. Абараняць безабаронных - што можа быць лепшым?»

Сагрэцца ў гэты вечар дапамогуць гарачая гарбата, кава і цудоўны настрой!

Калі: 4 кастнычніка
Дзе: ІВВ (Мiнск, Пр-т Газеты Праўда, 11), з 19 да 22 гадзінаў

Уваход вольны!

Паводле прэс-рэліза

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!