У Мінску сёння пройдзе «Восеньскі фэст»

«Восеньскі фэст 5.0», які традыцыйна ладзіцца Студэнцкім Саюзам хімфака Белдзяржуніверсітэта, пройдзе ў БДУ 5 лістапада. Мерапрыемства прапануе ўсім ахвотным шэраг цікавых актыўнасцяў, але галоўная – выступы навучэнцаў і запрошаных артыстаў.

Апроч канцэртаў у праграме фестывалю майстар-класы, настольныя гульні, посткросінг, паказ фільмаў кароткага метру, фудкорт.

Хэдлайнерам галоўнай сцэны сёлета стаў гурт Relikt з кампазіцыямі з новага альбома “Дрэва жыцця”, рэліз якога адбыўся 14 кастрычніка.

Relikt — гурт, які грае сучасную актуальную музыку ў стылі world rock, абапіраючыся на найлепшыя традыцыі. Каманда крэатыўна выкарыстоўвае незвычайныя гітарныя эфекты і стварае арыгінальную канцэпцыю гучання — сапраўдны “беларускі космас”. Адметная музыка Relikt неаднаразова адзначана ўзнагародамі ў Польшы і Беларусі, калектыў выступаў ва Украіне, Літве, Расіі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: