У Мінску ўпершыню можна паглядзець 3D-кіно па-беларуску

23 мая, у пятніцу, у кінатэатры velcom cinema пакажуць першае 3D-кіно па-беларуску. Гэта легендарны фільм Джэймса Кэмерана «Тэрмінатар-2: Судны дзень».
Пасля прэм’еры фільм можна будзе паглядзець і ў кінатэатры «Беларусь» – да 26 мая ўключна. «Тэрмінатара» паказваюць у рамках праекта «Беларускія ўікэнды», агучку зрабіла кампанія «Кінаконг».
«Тэрмінатар-2: Судны дзень» – культавы фільм Кэмерана. Выйшаў у 1991 годзе і атрымаў 4 прэміі «Оскар»: за самыя лепшыя візуальныя эфекты, грым, гук і мантаж гуку.

Фільм стаў прарывам у індустрыі камп’ютарных спецэфектаў. Ролю ў «Тэрмінатары-2» крытыкі называюць найлепшай працай Арнольда Шварцэнэгера.

citydog.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!