У Мінску ўшанавалі памяць Лесі Украінкі (ФОТА)

Імпрэза праходзіла ў Беларускім таварыстве сяброўства і культурнай сувязі з замежнымі краінамі. Яна была прымеркаваная да 149-й гадавіны нараджэння слыннай украінскай паэткі.

Творчая вечарына праходзіла з удзелам амбасадара Украіны Ігара Кізіма, прадстаўнікоў украінскай дыяспары, фальклорных музычных калектываў, школьнікаў і студэнтаў.

Прысутныя паглядзелі цікавую дакументальную стужку пра жыццё Лесі Украінкі. Намеснік дэкана філфака БДУ Павал Навойчык распавёў кранальную гісторыю кахання Лесі Украінкі і Сяргея Мяржынскага, якія абодва хварэлі на сухоты. Вершы ўкраінскай паэткі дэкларавалі студэнткі філфака, гучалі ўкраінскія песні, выступіў паэт Васіль Жуковіч. Хор студэнтаў Беларускага педагагічнага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Ларысы Ядлоўскай выканаў беларускія і ўкраінскія песні.

Напрыканцы вечарыны сакратар украінскай амбасады Іван Башняк некалькім чалавекам уручыў пасведчанні закордонного ўкраінца.
У памяшканні таксама была арганізаваная экспазіцыя фотаздымкаў знакамітай украінскай дызайнеркі Кацярыны Патловай з праекту ETHNO-FASHION.

 
Фота аўтара

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: