У Мінску з'явіўся стрыт-арт, прысвечаны Святлане Алексіевіч

У Мінску з'явіўся стрыт-арт, прысвечаны пісьменніцы Святлане Алексіевіч. Ён месціцца на адным з колішніх завадскіх карпусоў на тусовачнай вуліцы Кастрычніцкая, паведамляе «Еўрарадыё».

З'яўленне мурала прымеркавана да выхаду пяцітомніка "Галасы ўтопіі" – сучасных перакладаў пяці асноўных твораў Алексіевіч на беларускую мову.

Калі падысці да арт-аб'екта ўшчыльную, дык можна пачуць Нобелеўскую лекцыю, з якой Алексіевіч выступіла на уручэнні прэміі.


Аўтар арта – вулічны мастак Ігар Стахіевіч (Bazinato) з Маладзечна. У мінулым сезоне на фестывалі "Vulica Brazil" ён добра хайпануў, паставіўшы там жа, на Кастрычніцкай, фігуру "Вялікая істота", якой мінакі неўзабаве адбілі рукі.



Спадзяемся, што стрыт-арт, на якім Алексіевіч чытае Нобелеўскую лекцыю, напаткае больш удзячны лёс. Як ён вам? Свае меркаванні выказвайце ў каментарах!



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!