У Мінску з 20 па 31 студзеня пройдзе «Фестываль еўрапейскага кіно»

З 20 па 31 студзеня на «Фестывалі еўрапейскага кіно» пакажуць першакласныя гульнявыя і дакументальныя фільмы. На экранах кінатэатраў «Цэнтральны», «Піянер», Falcon Club Буцік кіно і Silver Screen ў ГЗЦ Galileo — фільмы, якія на працягу мінулага года заваёўвалі фестывальныя пляцоўкі свету, хвалявалі публіку, сталі прадметам спрэчак і захапленняў.


Фільмы прадставяць кинаэксперты Ірына Дзям'янава, Ігар Сукманаў і Марыя Касцюковіч, а таксама дзіцячыя пісьменнікі Яўгенія Пастэрнак і Андрэй Жвалеўскі. Пасля некаторых паказаў пройдзе сустрэча-размова з рэжысёрамі.

«Фестываль еўрапейскага кіно» прадстаўлены 41 карцінай з Германіі, Францыі, Аўстрыі, Бельгіі, Нідэрландаў, Партугаліі, Чэхіі, Італіі, Скандынавіі, краін Балтыі, Паўднёва-Усходняй і Усходняй Еўропы. Усе яны — удзельнікі прэстыжных сусветных кінафэстаў, якія дапамогуць лепш зразумець сучасную еўрапейскую культуру, а таксама не засумаваць тым, каму так не хапала новага аўтарскага кіно.

У праграме прадстаўлена шмат карцін з Германіі, а «Супернік» Маркуса Ленца стане фільмам адкрыцця фестывалю.

У праграме гульнявога кіно – сацыяльныя драмы, любоўныя прыгоды, фантазіі і заснаваныя на рэальных падзеях гісторыі. Яны пашыраць наша ўяўленне пра свет і дапамогуць зразумець саміх сябе.

Паказы гульнявога кіно пройдуць у кінатэатрах «Цэнтральны» і Falcon Club Буцік кіно. Важныя і трапяткія фільмы для ўсёй сям’і, якія дапамогуць лепш пазнаць адзін аднаго, пакажуць у кінатэатры «Піянер».

У дакументальнай праграме — актуальныя праблемы і разважанні пра вечнае, геніі і правакатары, мудрыя старыя і дзёрзкія юнакі, Кубрык, Таркоўскі і нашы сучаснікі. У падборцы дакументальнага кіно прадстаўлены і выключныя дакументальня камедыі і нават док-анімацыі, а яшчэ лепшыя фільмы студэнтаў кінашколаў Германіі, Італіі, Харватыі, Славакіі — іх глядзіце ў кінатэатрах «Цэнтральны» і Silver Screen ў ТРЦ Galileo.

Арганізатар «Фестывалю еўрапейскага кіно» — Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн» пры падтрымцы European Film Promotion.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: