У Мінску зноў пройдзе метал-фестываль Martial Winter

Другім разам сталічны паб «Бруге» прыме Martial Winter. Фэст робіцца міжнародным і будзе прадстаўлены трыма краінамі: Беларуссю, Украінай і Польшчай.

Фестываль Martial Winter-ІІ адбудзецца 19 студзеня ў мінскім клубе "Бруге".

Удзельнікі:
Blaze of Perdition (Black Metal, Poland)
Kaosophia (Black Metal, Ukraine)
До Скону (Black Metal, Ukraine)
Piarevaracien (Pagan Black Metal, Belarus)
Vapor Hiemis (Industrial Pagan/Black Metal, Belarus)
Vox Mortuis (Black Metal, Belarus)

Vapor Hiemis прэзентуе чацверты студыйны альбом "Чараўніца Сьмерці" (2019). Гурт Vox Mortuis таксама прадставіць свой свежы рэліз – "Kult miortvaha sonca" (2018). Гурт “До Скону” прадставіць новую праграму з альбому "Black Asceticism/Чёрная Аскеза", які выйдзе ў хуткім часе. Blaze of Perdition упершыню выступіць у СНД.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!