У Мядзелі пройдзе конкурс рэлігійнай песні

«Спевам славім Бога» — так будзе называцца конкурс парафій Мядзельскага дэканату Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

У нядзелю 12 мая ў касцёле св. Андрэя, апостала, у Нарачы пройдзе Першы дэканальны конкурс рэлігійнай песні «Спевам славім Бога», у якім возьмуць удзел моладзевыя і дзіцячыя хоры, а таксама сольныя выканаўцы да 20 гадоў з парафій Мядзельскага дэканату Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Калектывы прадстаўляюць на конкурс па тры творы рэлігійнага зместу, сольныя выканаўцы — па адным рэлігійным спеве.

Праграма конкурсу

10.30 — святая Імша

11.30 — конкурсныя выступленні; пасля заканчэння — узнагароджанне пераможцаў.

Заяўкі для ўдзелу ў конкурсе «Спевам славім Бога» прымаюцца да 10 мая па электронная пошце: svir@tut.by альбо па тэлефоне: +375 29 134 24 44

Паводле catholic.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!