У Мсціславе зноў абрынуўся Езуіцкі касцёл, які ўлады абяцалі закансерваваць

Інцыдэнт здарыўся прыыкладна 25–26 ліпеня і застаўся незаўважаным. Будаўнікі прыбралі падтрымліваючую ферму — у выніку адбылося чарговае абвальванне.



Фота Дзяніс Касцюкевіч, vk.com/denkostay

Спачатку інфармацыю аб абрушэнні ананімна апублікавалі ў сацсетках мясцовыя жыхары, якія сталі сведкамі інцыдэнту. Што-небудзь каментаваць яны баяцца, паведамляе mspring.online.

Аднак ужо праз дзень краязнаўца, выхадзец з Мсціслава, які асеў ў Мінску, Дзяніс Касцюкевіч апублікаваў шакуючыя здымкі. Будаўнікі знялі дах і франтоны, што нішчыць будынак:

 

Фота Дзяніс Касцюкевіч, vk.com/denkostay

У 2016 годзе Дзяніс Касцюкевіч напісаў ліст у Міністэрства культуры з просьбай выдзеліць грошы на рамонт даху знакавага для горада будынка — ужо на той момант дах быў сур’ёзна пашкоджаны. Але ў Мінкульта, як заўсёды, грошай не знайшлося.

Праз год калона касцёла і аркі са зборам, якія яна трымала, абрынуліся. Актывіст зноў звярнуўся да міністра культуры, але ў бюджэце зноў грошай не знайшлося. Мінкульт тады толькі прапанаваў Мсціслаўскаму райвыканкаму пашукаць спонсараў або папрасіць грошай у грамадзян. Але Мсціслаў — гарадок невялікі і бедны, таму з гэтай задумы нічога не выйшла.

А ноч на 21 снежня 2017 года стала фатальнай — абрынулася сцяна. Толькі тады падключыўся Магілёўскі аблвыканкам. Нейкія грошы знайшліся, завалы былі расчышчаныя, падключыліся да работы спецыялісты «Магілёўграмадзянпраекта».

У мінулым годзе было запланавана завяршыць супрацьаварыйныя работы, каб ліквідаваць магчымасць раптоўнага абвалу.

Але прайшло ўсяго паўгода і вось:

 

Фота Дзяніс Касцюкевіч, vk.com/denkostay

Езуіцкі касцёл Святога Міхаіла Арханёла ў Мсціславе — помнік барока, будаўніцтва якога пачалося ў 1730 годзе пры падтрымцы караля Рэчы Паспалітай. Цалкам працы былі завершаны ў 1739 годзе, тады ён уваходзіў у склад езуіцкага кляштара. Пасля далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі і падаўлення шляхецкага паўстання касцёл ў 1842 года рэканструявалі і перадалі ў праваслаўны Свята-Мікалаеўскі сабор.

Пры савецкай уладзе ў будынку знаходзіўся дом культуры, а затым школа-інтэрнат для глуханямых дзяцей. У 1992 годзе была зроблена спроба рэстаўрацыі помніка архітэктуры. Але ў 1995-м грошы скончыліся. Мсціслаў уваходзіць у лік самых маланаселеных гарадоў, і маленечкая каталіцкая парафія тут відавочна не справіцца з задачай аднаўлення храма.

 

Фота Дзяніс Касцюкевіч, vk.com/denkostay 

Тым не менш, Мсціслаў дагэтуль лічыўся адным з самых старажытных і прыгожых гарадоў Беларусі. Гэта месца згадваецца ў культавым Іпацьеўскім летапісе яшчэ ў пачатку XII стагоддзя як адна з абаронных частак Смаленскага княства.

З 2015 года Мсціслаў далучыўся да праграмы COMUS — сумеснаму праекту Еўрапейскага саюза і Савета Еўропы “Удзел грамадства ў аднаўленні гістарычных гарадоў”. Быў нават прыдуманы брэнд «Мсціслаў. Жывая гісторыя». Але не дапамагло. У рэальнасці горад занепадае.

 

Фота Дзяніс Касцюкевіч, vk.com/denkostay 

Паводле mspring.online

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: