У ОК16 пакажуць спектакль паводле вершаў Вальжыны Морт

М. — спектакль/паэзія/інсталяцыя паводле паэтычнага зборніка Вальжыны Морт «Эпідэмія ружаў». Прэм’ера адбудзецца 3-4 верасня.


Прыслухайся.
М. як горад.
М. як акіян памяці.
М. як гісторыя. Аб адносінах паміж мамай і дачкой, мамай і бабулей, а таксама аб колах і паўторах, у якія зацыклена іх жыццё. Тры пакалення беларусак vs навакольная беларуская паўсядзеннасць. Побытавыя гісторыі і балючыя моманты знаходзяць невідавочныя увасабленнi ў паэзіі Вальжыны Морт, услед за ёй — у дзеі спектакля.

Спектакль пачаў стварацца падчас Летняй рэзідэнцыі Оk16 у 2018 годзе, а зараз працягвае сабой праект Тэатр-майстэрня на Оk16.

Гэта вельмі рэдкая магчымасць пабачыць у тэатры тэксты Вальжыны Морт, якая жыве ў ЗША. Тое самае тычыцца рэжысёра: Мікіта Ільінчык —  беларус, рэжысёр і драматург, выпускнік Расійскай акадэміі тэатральнага мастацтва ГІТІС (2019), у якога ўжо ёсць шэраг паспяховых прац у Расіі і за мяжой. Куратаркай праекту выступіла Анастасія Васілевіч — кіраўнічка Цэнтра беларускай драматургіі.

Мэта праекту Тэатр-майстэрня на Ок16 — надаць голас маладым прафесіяналам тэатру.
#меняслышно

Рэжысёр: Мікіта Ільінчык
Куратар: Анастасія Васілевіч
Сцэнограф: Аляксандр Адамаў
Акцёры: Святлана Цімохіна, Кацярына Банькоўская, Мікалай Верабей
Пластыка: Сяргей Паяркоў
Відэёграфы: Аляксандра Бабкова, Ніна Ліпская


Месца: культурны хаб Оk16 (вул.Кастрычніцкая 16к27)
Час: 19.00
Працягласць: 1.20 хв.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!