У Сербіі выявілі залатыя скруткі з замовамі

Сербскія археолагі выявілі блізу старажытнарымскага паселішча Віминацыюм амулеты з срэбным і залатым скруткамі, якія ўтрымліваюць магічныя сімвалы і тэксты на арамейскай мове.
Артэфакты былі знойдзены навукоўцамі непадалёк ад вугальнай электрастанцыі ў горадзе Косталац, які знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы Сербіі. Пахаванне ўяўляе сабой вялікую сямейную магілу, датаваную V-III стст да нашай эры. Раней тут навукоўцы выявілі шкілет чалавека, пахаванага, як высветлілася пазней, разам з двума свінцовымі кудменямі. У амулетах захоўваліся тры невялікіх скруткі з надпісамі, адзін з срэбра і два з золата.

Два скрутка ўтрымліваюць не расшыфраваныя пакуль сімвалы, аднак адзін з надпісаў зроблены грэцкімі літарамі. Сам тэкст пры гэтым напісаны на арамейскай: навукоўцам удалося распазнаць імёны некалькіх багоў, якіх адносяць да вераванняў, існавых на тэрыторыі сучаснай Сірыі. У надпісы сустракаюцца імёны Ваала, Яхве і яшчэ трох менш вядомых блізкаўсходніх бостваў. Па словах даследнікаў, зварот аўтара надпісу адначасова да Ваала і Яхве ў таблічцы такога роду дагэтуль не сустракалася і само па сабе даволі незвычайна, паколькі культы гэтых бостваў былі ў жорсткай канфрантацыі, якая ярка адлюстравана ў Танаху (Старым Запавеце).

На тэрыторыі Сербіі падобныя амулеты былі выяўленыя ўпершыню, але яны добра вядомыя археолагам па знаходках у Італіі, Грэцыі і на Блізкім усходзе. Па словах навукоўцаў, такія манускрыпты могуць утрымліваць як нагаворныя замовы, так і праклёны. Іх часта клалі ў магілу людзей, якія памерлі гвалтоўнай смерцю, паколькі паводле некаторых старажытных вераванняў, душам такіх людзей патрабавалася больш часу для таго, каб супакоіцца, і яны мелі больш шанцаў сустрэць дэманаў і бажаствоў, якія маглі б выканаць іх жаданні. Напрыклад, не так даўно археолагі ў адным з пахаванняў на старажытнагрэчаскіх могілках недалёка ад Пірэя знайшлі пяць свінцовых таблічак, у якіх напісаны праклёны, якія заклікаюць багоў падземнага свету «закідаць нянавісцю» ўладальнікаў чатырох карчмоў. Усе таблічкі былі праколатыя свінцовым цвіком, згорнутыя і пакладзены ў магілу.

Паводле nplus1.ru

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: