У Слоніме адкрылі помнік Льву Сапегу

У Слоніме прайшла цырымонія адкрыцця помніка Льву Сапегу, піша Еўрарадыё.
belsat.eu

belsat.eu

Падзею прымеркавалі да Дня беларускага пісьменства, які сёлета адзначаецца менавіта ў гэтым горадзе, паведамляе БЕЛТА. Бронзавая статуя стваральніка статута Вялікага княства Літоўскага разам з гранітным пастаментам дасягае 4 метраў у вышыню. Аўтары помніка — скульптары Іван Міско, Уладзімір Піпін і Сяргей Логвін.

belsat.eu

belsat.eu

Леў Сапега — значная фігура ў гісторыі Слоніма. Ён зрабіў шмат для развіцця горада, які стаў пры ім цэнтрам гандлю і рамёстваў. Тут з’явіліся ратуша, гандлёвыя шэрагі, цэхі рамеснікаў. У 1591 годзе па хадайніцтве Сапегі горад атрымаў Магдэбургскае права і ўласны герб з выявай ільва, які трымае залатую стралу.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: