Беларускія музычныя гурты ў падтрымку пацярпелых (фота)

Учора ў сталічным клубе "Берлін" адбыўся дабрачынны канцэрт на карысць пацярпелых ад гвалту цягам апошніх падзей.
Кожны завітаўшы ахвяраваў ад 5 рублеў і атрымліваў падарунак.

Пачаў імпрэзу гурт "Рокаш", які грае HARD'n'FOLK.

Гурт шмат прымае удзел ў розных фэстах кшталту "Купальскага кола" і яго творчасць дастаткова вядомая.
Этнарокераў змянілі класічныя блюзрокеры SDL. Хлопцы яшчэ не такія вядомыя, але ўпэўнена і паступова крочаць да славы.

Імя Laudas пакуль нічего не скажа большасці меламанаў Мінска. Малады дуэт пакуль эксперыментуе над стылямі, але ўжо з другой песьні пачынае трымаць зал. Упэўненыя, што мы яшчэ не раз пачуем пра іх.

Выступы хэдлайнераў распачаў вядомейшы Аляксандр Памідораў. Ен сыграў як свае песні, так і "Я нарадзіўся тут". Пасля яго Паліна з гурта "Рокаш" разам з усімі спела "Купалінку".

Яўген Змушко з гурта "Мутнае вока" трымаў зал амаль гадзіну. Эмацыянальная імпрэза Яўгена, яго вершы і прамовы не пакінулі абыякавым нікога. Як сказаў потым Піт Паўлаў "После Яўгена пець больш няма аб чым".
Завяршаў канцэрт Піт Паўлаў. Нягледзячы на малады ўзрост большасці наведвальнікаў, яны ведаюць творчасць NRM. Падчас яго выступу шмат разоў чулась "Мы вас кахаем!". Паўлаў выканаў свае новыя песні, але напрыканцы сапраўдным падарункам наведвальнікам стала выкананне "Трох чарапах" разам з Яўгенам Змушко і Аляксандрам Памідоравым.

Вядучыя канцэрту Святлана Рамонка і Антон Прахожы цягам канцэрту не давалі сумаваць нікому, а адна з наведвальніц стала ўладаркай нацыянальнага сцяга.

У арганізатараў есць яшчэ некалькі задумак. Чакаем!

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: