
«Споведзь» Ларысы Геніюш — аўтабіяграфічны твор, шчыры аповед пра тое хто і калі спрычыніўся да пакут беларускага народа, жыццё ў эміграцыі, савецкіх вязніцах і лагерах.
Прэм'ера спектакля адбудзецца ўжо ў гэтую пятніцу, 19 лютага, а 19.00. Больш пра падзею глядзіце ў суполцы ў Фэйсбуку.
Апроч таго, з 23 па 26 лютага ТЮГ пакажа ўсе спектаклі з праекта «Сустрэчы з класікамі і сучаснікамі». Гэты праект запрашае адкрыць для сябе нацыянальных класікаў: па радку, па страфе. Нанова. Перадусім — праз паэзію (бо яна «...суцяшае, не падманваючы») Купалы, Коласа, Куляшова, Геніюш, Багдановіча і Цёткі. Адчуць тое, што змушала іх выказвацца. Запомніць адчуванне, загартаваць пачуццё, вызначыцца з балючым і радасным.
