У трох гарадах Беларусі адбудзецца свята габрэйскіх песень і танцаў "Zingeray/זינגעריי »

Спеўны Сход прэзентуе новы праект «Zingeray» свята габрэйскіх песень і танцаў. Ужо ў чэрвені ў трох беларускіх гарадах адбудуцца першыя сустрэчы. Габрэйскія мелодыі сёлета прагучаць у Мінску, Віцебску і Бабруйску.
Калісьці амаль у кожным мястэчку нашай краіны можна было пачуць мову ідыш. Па ўсёй краіне ведалі і спявалі габрэйскія песні. Габрэйская і беларуская культура былі ўвесь час разам, узаемадапаўнялі і ўзбагачалі адна адную. Але, на жаль, гэта тэма і сёння мала даследуецца і не папулярызуецца. Хочацца, каб зноў у беларускіх гарадах і мястэчках загучалі габрэйскія мелодыі і песні на ідыш, —  заўважаюць аўтары праекта. 
15 чэрвеня адбудзецца Свята габрэйскіх песень і танцаў у Мінску!

Пачатак а 21:00
Музычны завулак, 3 (дворык)
Уваход вольны!

Спецыяльны госць –
(ня) клезмерская капэля “Zhydovachka”
Вядоўца і аўтар праекта – Сяржук Доўгушаў

29 чэрвеня адбудзецца Свята габрэйскіх песень і танцаў у Віцебску!
 
Пачатак а 18:00
Дом-музей Марка Шагала (г.Віцебск,вул.Пакроўская, 11)
Уваход вольны!

Спецыяльныя госці:
Раман Яраш - кларнет, труба (г. Бярэзань), Вінэсэнт Янчы - баян (г. Мінск), Кастусь Канцавы - туба (г. Магілёў), Ігар Жалткоў - барабан, бубен (г. Мінск).
Танцмайстарка - Ната Голава (г. Барысаў, гурт Zhydovachka).

30 чэрвеня адбудзецца Свята габрэйскіх песень і танцаў у Бабруйску!

Пачатак а 17:00
Тайм-клуб 13:87
(г.Бабруйск, вул.Чангарская, 54)
Уваход вольны!


Спецыяльныя госці:
Сямён Клейнер і Гомельскі ансамбль габрэйскай музыкі
Далучайцеся, пазнаем габрэйскую культуру разам праз песні і танцы!
Кантакты:


«Спеўны сход» – гэта сустрэчы, дзе людзі збіраюцца разам, каб спяваць беларускія песні розных часоў. Ініцыятыва ўжо 4 гады яднае сотні людзей, якія маюць цікавасць да беларускай музычнай культуры. Спеўныя сходы цяпер дзейнічаюць не толькі ў Мінску, але і ў наступных гарадах: Гродна, Брэст, Віцебск, Бабруйск, Маладзечна, Вілейка.



Паводле прэс-рэліза

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!