У Вайцюшках святкавалі Купалле


Свята Купалле адзначылі на беразе Нёмана на хутары Вайцюшкі. Гаспадар сядзібы — музыка Зміцер Вайцюшкевіч  — чарговы раз сабраў старых і новых знаёмых, каб разам адзначыць Купалле па старажытным абрадзе.


Для таго, каб надаць абраду большай аўтэнтычнасці ў госці быў запрошаны калектыў “Guda”. І гэта яшчэ больш надало атмасферы сапраўднага Купалля, менавіта таго, як адзначалі некалі нашыя продкі, зазначалі госці свята:

— Гэтае свята незвычайнае, таму што яго сэрца — калектыў “Guda”. Яны — непрафесійныя прафесіяналы, якія з любоўю падабралі словы, мелодыі, гульні, якія любяць тое, чым займаюцца. Таму было надзвычай  цікава разам з імі і спяваць, і гуляць. Таму , вядома, гэта запомніцца.

Зміцер Вайцюшкеіч ужо не першы год збірае на сваёй сядзібе ў Вайцюшках аматараў беларускай культуры, каб разам адзначыць свята Купалля. Штогод лічба гасцей і іх геаграфія толькі расце і пашыраецца.

У бліжэйшых планах — правядзенне традыцыйнага жнівеньскага бардаўскага фестываля “Пад ліпамі”.

Андрэй Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: