У Валянцінаў дзень пісьменнікі будуць дарыць свае кнігі з аўтографамі

У дзень святога Валянціна, 14 лютага 2020 года, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры праводзіць незвычайны кніжны фэст, прымеркаваны да Міжнароднага дня дарэння кніг.
Міжнародны дзень дарэння кніг з'явіўся дзякуючы заснавальніцы сайта дзіцячай кнігі ў ЗША Эмі Бродмур. Адзін з яе сыноў аднойчы спытаў, чаму ў свеце няма такога дня, калі людзі дораць адзін аднаму кнігі. Гэта стала штуршком для таго, каб Эмі ініцыявала ў 2012 годзе штогадовае правядзенне 14 лютага Дня дарэння кніг.

Беларусь не застаецца ў баку ад свята. Так, сёлета ў няспынным літаратурным марафоне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры з 10 да 17 гадзін прымуць удзел 10 беларускіх творцаў. Гэта слынныя беларускія пісьменніцы і пісьменнікі Ганна Янкута, Надзея Ясмінска, Алена Масла, Максім Клімковіч, Наталка Бабіна, Людміла Рублеўская, літаратары і музыкі Эдуард АкулінМіхал Бараноўскі, Зміцер Бартосік, Андрэй Мельнікаў. Кожны з іх будзе дарыць па некалькі сваіх кніг з аўтографамі прысутным на свяце слухачам.

Запрашаюцца ўсе, хто шчыра закаханы ў роднае Слова і беларускую Песню! 

Паводле прэс-рэліза


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: