У Віцебску шукаюць стваральнікаў самага вялікага графіці ў горадзе

У Віцебску абвешчаны конкурс для мастакоў. У творчыя рукі аддаецца самая вялікая пустая сцяна ў горадзе (а можа, і ў кране) — фасад завода «Вістан», што выходзіць на Дзвіну. Тэматыка мурала — «Мой горад — мой гонар».

Удзельнікам прапануюць прыдумаць і намаляваць, чым можна ўпрыгожыць такую прастору. Аўтар лепшай ідэі зможа яе рэалізаваць пры падтрымцы арганізатараў.
 
Конкурс праводзіцца сацыяльна-культурніцкай установай «Віцебск для мяне» супольна з заводам «Вістан», адміністрацыяй Чыгуначнага раёна Віцебска, аддзелам архітэктуры і аддзелам культуры гарвыканкама.
 
Галоўнае ўмова для ўдзелу — быць поўнагадовым, а прафесія, месца жыхарства, адукацыя неістотныя. Чакаюцца і калектыўныя працы. На конкурс не прымаюцца працы, якія парушаюць аўтарскае права, а таксама якія прапагандуюць неталерантнасць ці ўтрымліваюць ненарматыўную лексіку.

Падача заявак ажыццяўляецца да 29 лістапада. Сваю працу можна аднесці да дзвюх намінацый: «Графіці» ці «Роспіс».

З 2 па 6 снежня конкурсная камісія будзе ацэньваць працы і абіраць таго самага (альбо самую ці нават самых!) таленавітых.
Узнагарожданне пераможцаў адбудзецца да канца 2019 года. Стварэнне мурала — у 2020.

Як падаць працу

Эскізы ў папяровым выглядзе (фармат А4) чакаюць у адміністрацыі Чыгуначнага раёна (вул. Касманаўтаў, 3а, каб. 31, 37) і ў электронным фармаце на пошты: ideolog16@vitebsk.by ці vitebsk4me@gmail.com (добра, калі гэта будзе малюнак у jpeg / tif / png з 300 dpi і вышэй).

Да эскізу трэба далучыць апісанне / канцэпт працы ў выглядзе файла Microsoft Word. У тэксце не забудзься пазначыць свае кантактныя дадзеныя, імя аўтара і намінацыю, у якую падаешся.

Нарадзілася некалькі ідэй? Дасылай усе!

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!