У Вільні ўшануюць памяць Каліноўскага: праграма мерапрыемстваў

Cёлета 22 сакавіка споўніцца 155 год з дня пакутніцкай смерці Кастуся Каліноўскага на шыбеніцы на Лукішскай плошчы ў Вільні.


Ушанаванне памяці Кастуся Каліноўскага і ўсіх паўстанцаў 1863-1864 гадоў адбудзецца ў Вільні 23 сакавіка.

Праграма ўрачыстасцяў:

13.30 збор удзельнікаў на вуліцы Святога Ігната 11 (Šv. Ignoto gatvė)
13.45 пачатак шэсця на Лукішскую плошчу
14.20 пачатак урачыстасцяў на Лукішскай плошчы (Lukiškių aikštė)
16.00 гістарычны круглы стол, прысвечаны асобе Кастуся Каліноўскага і паўстанню 1863-1864 гадоў у Нацыянальным музеі Літвы (Arsenalo gatvė 3)
18.00 Імша памяці паўстанцаў у касцёле Святога Барталамея (Užupio gatvė 17A)

Арганізацыйны камітэт: Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча, Віленскі беларускі клуб «Сябрына», Таварыства Беларускай Культуры ў Літве, Беларуская Нацыянальная Памяць.

Паводле БНП

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!