У Вільні выйшла кніга твораў міністаркі БНР Палуты Бадуновай

Напрыканцы 2018, калі завяршаецца святкаванне стагоддзя БНР, з Вільні прыйшла добрая навіна пра выхад у свет твораў адной з яскравых і малавядомых асобаў БНР — Палуты Бадуновай.

Кніга ўкладзеная Уладзіславам Гарбацкім і выйшла пры выдавецкім садзейнічанні беларусаў Вільні — Таварыства беларускай культуры ў Літве. Гэта першая кніга серыі «Гендэрная БНР».
Чытайце таксама:

Першая: невядомая Палута Бадунова


У кнігу ўключаныя вядомыя і невядомыя творы дзяячкі і пісьменніцы, перавыдадзеныя казкі, якія ў 20-ых гадох мінулага стагоддзя пераклала Цётка Палута. А таму кніга будзе цікавая як дарослым, так і дзецям.
Чытайце таксама:

Палута Бадунова: Смерць мачыхі


Прэзентацыя кнігі адбудзецца ў студзені ў Вільні і ў студзені-лютым у Беларусі.

Між тым, як кажуць укладальнікі кнігі, пошук у архівах іншых тэкстаў міністаркі працягваецца.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: