
Правядзём русалку з бору да бору
З бору да бору, у бацькаву камору
У бацькіну камору, у матчыну святліцу
Папросім у бога штоб нам даў травіцу.
На ўскрайку вёскі ўдзельнікі абраду разбіраюць адзенне русалкі — бярозавыя галінкі, каб потым утыркнуць іх на гародзе на добры ўраджай.
Абрад у вёсцы цалкам аўтэнтычны і ніколі не перарываўся.
Фота аўтара
Фота аўтара