У французскім Туркуэне адкрылася выстава Марка Шагала

24 кастрычніка ў Туркуэне, які знаходзіцца ў рэгіёне Нор — Па-дэ-Кале (Францыя), адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы твораў Марка Шагала "Ад палітры да майстэрства", паведамляе прэс-служба пасольства Беларусі ў Францыі.



Фота www.britannica.com


У вернісажы ўзялі ўдзел мэр Туркуэна прэзідэнт групы дружбы "Францыя — Беларусь" Нацыянальнай асамблеі Францыі Жэральд Дарманэн, пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка, ганаровы сенатар парламента Францыі Іван Рэнар, унучкі Шагала Мерэт і Бэла Меер, прадстаўнікі мэрыі горада і грамадскасці.



Выстава ўяўляе сабой супастаўленне габеленаў паводле матываў літаграфій і карцін Шагала, увасабляе панараму асноў тэматычных кірункаў творчасці мастака і асабліва яго супрацоўніцтва з выканаўцай габеленаў Івэтай Кокі-Прэнс.



Падчас вернісажу мэр Туркуэна адзначыў ролю творчасці Шагала для сусветнай культуры, заўважыўшы, што вялікі майстар нарадзіўся ў беларускім горадзе Віцебску.



Пасля адкрыцця выставы Дарманэн і Латушка на сустрэчы ў мэрыі горада абмеркавалі пытанні беларуска-французскага міжпарламенцкага супрацоўніцтва па лініі груп дружбы, актывізацыю рэгіянальных кантактаў паміж Беларуссю і Францыяй.



З улікам падпісанага ў 2015 годзе пагаднення паміж Партызанскім раёнам Мінска і Туркуэнам дасягнутыя дамоўленасці аб рэалізацыі далейшых сумесных праектаў у межах пабрацімскіх кантактаў.



Латушка праінфармаваў прэзідэнта групы дружбы "Францыя — Беларусь" аб развіцці гандлёва-эканамічнага і культурнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Францыяй, планах па рэалізацыі сумесных праектаў у эканамічнай і гуманітарнай сферах.

belapan.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Культура: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: