У Маладзечна сёння можна пабачыць лепшыя ўзоры выцінанкі

У Маладзечна ў суботу 28 сакавіка можна паглядзець на творы майстроў выцінанкі — у горадзе адбудзецца абласны конкурс выцінанак "Папяровыя карункі".



У конкурсе возьмуць удзел больш за 50 майстроў і іх вучняў з васьмі раёнаў Мінскай вобласці. Удзельнікі на працягу трох гадзін будуць ствараць выцінанку, пасля яе прадставяць журы. У ацэнцы работ будуць ўлічвацца індывідуальнасць мастацкага стылю, творчая самастойнасць, тэхналагічнае і мастацкае майстэрства аўтараў, іх стаўленне да традыцый. Адначасова будуць ацэньвацца раней створаныя працы, прывезеныя майстрамі на выставу. У гэтым годзе конкурс пройдзе на базе Маладзечанскага раённага цэнтра культуры.

Мінскі абласны конкурс выцінанак "Папяровыя карункі" праводзіцца з 2000-га года.

Стварэнне ўзораў з паперы — выцінанак (выразанак) — адзін з відаў народнай дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Асноўныя рысы выцінанкі — сіметрыя і дэкаратыўнасць вобразаў (абавязковыя высокая ступень стылізацыі, схільнасць да геаматрычнасці). У Беларусі ў выцінанцы (гэта назва таксама шырока распаўсюджана на тэрыторыі Польшчы, Украіны) выкарыстоўваюцца восевы (люстраны), радыяльны і рапартны віды сіметрыі, а таксама сінтэз відаў.

БЕЛТА

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: