У Мінску пройдзе фестываль кіно пра 1-ю Сусветную вайну

З 9 па13 чэрвеня ў Мінску ў кінатэатры «Перамога» пройдзе фестываль кіно, прысвечаны 100-годдзю пачатку Першай сусветнай вайны «1914 revisited», арганізатарам якога выступаюць дыпламатычныя місіі шэрагу замежных дзяржаў.



У рамках фестывалю будуць паказаны дакументальныя і мастацкія фільмы з Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі, ЗША, Чэхіі, БССР і СССР, аб’яднаныя агульнай тэмай падзей 1914-1918 гадоў.

Акрамя кінапаказаў ў рамках праекта «1914 revisited» арганізатары падрыхтавалі дзве выставы, якія будуць працаваць у фае кінатэатра «Перамога» на працягу ўсяго тыдня.

У прыватнасці, амбасада ЗША пакажа тэматычную падборку плакатаў часоў Першай сусветнай вайны, а пасольства Чэхіі прапануе гасцям фотавыставу аб дзейнасці чэшскіх легіёнаў ў Расіі ў 1914-1920 гг.

Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны.

АФН

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: