У Нямеччыне выйшла кніга Святланы Алексіевіч «Апошнія сведкі»

У творы «Апошнія сведкі» сабраны ўспаміны людзей, чыё дзяцінства прыйшлося на вайну. У сувязі з крызісам ва Украіне паднятая тэма асабліва актуальная.



Кніга «Апошнія сведкі» беларускай пісьменніцы і журналісткі, лаўрэата Прэміі міру нямецкага кнігагандлю Святланы Алексіевіч выйшла на нямецкай мове ў панядзелак, 28 ліпеня, у бэрлінскім выдавецтве Hanser.
 
 
У гэтым творы сабраныя ўспаміны людзей, чыё дзяцінства прыпала на Другую сусветную вайну. Стварыўшы яго, Святлана Алексіевіч чарговым разам прадэманстравала сваю пазіцыю перакананага пацыфіста. У сувязі з сітуацыяй, якая склалася ва Украіне, паднятая ў кнізе тэма набывае асаблівую актуальнасць.
 
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: