УКЛЮЧАНЫЯ: тэатр жанчын падчас сацыяльных зменаў

WKLUCZONE / УКЛЮЧАНЫЯ / ВКЛЮЧЕННЫЕ

«Уключаныя» — гэта першая польска-беларуская тэатральная майстроўня, якая даследуе феміністычную тэматыку ў Беларусі. Яна прысвечаная жанчынам, іх гісторыям і, натуральна, — тэатру.  
Майстроўня складаецца з дзвюх узаемадапаўняльных частак:
— акторскага майстар-класу Марты Стшалкі з тэатру “Бюро падарожжаў”,
— кансультацый, вэбінараў, тэатральных эскізаў і пітчынгаў у кастрыніку 2020 г.

Да майстроўні можна далучыцца, даслаўшы запоўненую анкету з кароткім апісаннем тэатральнага праекту, ідэі на спектакль ці перфарматыўную акцыю на жаночую тэматыку. Нам важная аўтарская ідэя. Чакаем заявак ад акторак, аўтарак тэатральных тэкстаў і ад энтузіястак тэатру. Запрашаем да ўдзелу і мужчын, якім блізкая жаночая тэматыка.

Колькасць удзельні_ц — 12 асобаў. Удзел бясплатны.
Адзін праект можа быць заяўлены ад 2 асобаў — у 2 індывідуальных анкетах з пазнакай, якую ролю кожная асоба адыграла пры рэалізацыі праекту.

Расклад:
Тэатральны пітчынг анлайн (першы рабочы) | 15 верасня 2020
Тэатральная майстроўня “Ўключаныя” | 10-13 кастрычніка 2020
Тэатральны пітчынг анлайн | 13 кастрычніка 2020
„КАБЕТАСТАН — тэатр у закрытых прасторах”, вэбінар Агнешкі Брэслер | 20 кастрычніка 2020

Для ўдзелу ў праекце запоўніце анкету https://forms.gle/GV5m2FJ5PNq2g3Kq5
Дэдлайн падачы заявак — 20 жніўня 2020

Свае пытанні наконт праекта вы можаце дасылаць на e-mail: wkluczone@gmail.com

Тэксты для чытання:  
- № 30 часопіса pARTisan аб польскім тэатры
- № 34 PARTISANKI, спецыяльны выпуск pARTisan
- Зборнік паэзіі для тэатральнай феміністкі. Польская і беларуская жаночая паэзія. Спецыяльны збор тэкстаў, падрыхтаваны для майстроўні “Уключаныя” (PDF)

Кнігі:
“Дзённік чумнога года” Даніэля Дэфо
“Чума” Альбера Камю
“Каханне падчас халеры” Габрыэля Гарсія Маркеса

Фільм: “Чума” (La peste) Луіса Пуэнса (1992)

***

У фокусе праекта — гісторыя польскага авангарднага тэатру і польскай феміністычнай паэзіі; аналіз сітуацыі жанчын пасля акцыі „не баюся сказаць”, якая адбылася ў Беларусі ў 2016 г., за паўгода да #metoo; вершы беларускіх паэтак і класікаў сусветнай літаратуры, якіх варта згадаць у часы Covid-19; фемінізм у часы пандэміі і штодзённасць жанчын.

Мы хочам стварыць умовы для з’яўлення новых ідэй тэатральных праектаў, для якіх важна прыняцце жыцця, жаночая вітальнасць, шчырасць, гумар, гратэск і ўзаемнае прызнанне.  

Мы хочам працаваць не толькі з гісторыямі выключаных ці грамадска стыгматызаваных жанчын, бяздомных жанчын, якіх гвалцяць, забіваюць, якія маюць залежнасьці, не толькі з гісторыямі сэксуальных работніц альбо непаўнаспраўных жанчын, замкнёных у сваіх дамах з сям’ёй ці з агрэсарам… Нам таксама важна распавесьці пра тое, што прыдарылася нашым прабабкам, бабкам і маткам, што прыдарылася нам самім.

І асабліва важнай нам здаецца спроба распавесці пра сілу жанчын, пра пераадоленне партыярхату і пра нашыя мары. Мы вялікая і моцная частка грамадства, якое б не існавала бяз нас — уключаных.


Паводле прэс-рэліза


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: