Украінскі тэлеканал можа з'явіцца ў кабельных сетках ужо сёлета

У снежні ў кабельнай сетцы вяшчання Беларусі з’явіцца ўкраінскі канал. Пра гэта распавёў пасол Украіны ў Беларусі Ігар Кізім на адкрыцці новага сезону курсаў украінскай мовы ў Мінску.

 

rusdozor.ru


«Ёсць вялікая праблема: мы ніяк не можам запусціць украінскі тэлевізійны канал. Год, нават больш б’юся над гэтым. Гэта канал UATV, ён будзе на трох мовах: па-ўкраінску, па-руску і па-англійску, як «Беларусь 24». Гэта пытанне будзе падымацца і на сустрэчы прэзідэнтаў на наступным тыдні. Спадзяюся, ужо ў снежні гэты канал будзе», — адзначыў Ігар Кізім.

Расказваючы пра свае намаганні па адкрыцці канала, пасол заўважыў: «Я ўвесь час вучу беларускую мову, увесь час чытаю па-беларуску, але няпроста вывучыць мову, якую і так добра разумееш. Калі мы пачынаем з вашым міністрам інфармацыі Аляксандрам Карлюкевічам спрачацца, мы пераходзім на ўкраінска-беларускі суржык, абы было паразуменне».

Канал tv.ua быў заснаваны ў 2015 годзе. Вядзе вяшчанне на пяці мовах: украінскай, рускай, англійскай, арабскай, крымскататарскай. Акрамя навін, канал здымае ўласныя праграмы пра падзеі ва Украіне, правядзенне эканамічных рэформ, дасягненні ў навуцы і культуры, знакамітых украінцаў, гісторыю, прыроду і турыстычныя маршруты.

Наша Ніва

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць