Украінскі серыял «Гвардыя» пра вайну на Данбасе ўжо выкладзены ў інтэрнэт

Першую серыю ўкраінскага серыяла «Гвардыя», які прысвечаны барацьбе супраць расійскай агрэсіі на ўсходзе Украіны, ужо можна паглядзець у інтэрнэце.



Постэр з афіцыйнай старонкі серыяла ў Facebook


Напрыклад, на сайце bigcinema.tv.

Прэм'ера адбылася 23 мая 2015 года на тэлеканале «2+2». Усяго будзе 12 серый па 45 хвілін.
 
 
Паводле сюжэту вельмі розныя людзі, якія апынуліся ў шэрагах Нацыянальнай гвардыі Украіны вясной 2014 года, нягледзячы на канфлікты, праходзяць падрыхтоўку, а потым разам праліваюць кроў баронячы дзяржаву.
 
 
У серыяле адну з галоўных роляў будзе граць актор Аляксей Гарбуноў, які запомніўся гледачам у ролі шута Шыко ў расійскім серыяле «Графіня дэ Мансаро».
 
 
Аляксей Гарбуноў, які нарадзіўся ў Кіеве, але працаваў у асноўным у РФ, яшчэ ў студзені 2014 года наведаў Майдан, выказаўся на падтрымку дэманстрантаў, наведваў украінскіх параненых байцоў у шпіталях падчас вайны.
 
 
Таксама ў фільме грае байца Нацыянальнай гвардыі Дзмітры Ступка — сын вядомага ўкраінскага акцёра Астапа Ступкі і ўнук украінска-савецкага акцёра, народнага артыста СССР Багдана Ступкі.
 
 
Украінскія каналы пасля пачатку расійскай агрэсіі паступова адмаўляюцца ад трансляцыі расійскіх серыялаў.
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!