Уладары Случчыны на паштоўках

Слуцкія журналісты зрабілі сувенірны набор гістарычных паштовак «Уладары Случчыны». На «Талака» яны запусцілі кампанію па збору сродкаў.

Выпуск камплекта паштовак «Уладары Случчыны» распавядае пра дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў, ад якіх некалькі стагоддзяў залежала жыццё Слуцка і Слуцкага княства, у прыватнасці. Яно ў часы Вялікага княства Літоўскага было адным з самых уплывовых у краіне. Слуцк стаў апошняй сталіцай удзельнага княства на тэрыторыі ВКЛ.

Сувенірны набор «Уладары Случчыны» для дыпломнага праекта зрабіла супрацоўніца газеты «Кур'ер»  Анастасія Улашчык, дапамог ёй у гэтым навуковы супрацоўнік Ігар Ціткоўскі, слуцкі краязнаўца і сябра рэдкалегіі газеты. Адзначым, што яе праца перамагла ў міжнародным конкурсе ў галіне прынттэхналогій і медыакамунікацый у 2019 годзе.

Дзесяць паштовак і брашура з кароткімі гісторыямі аб кожным уладальніку Слуцкага краю стане выдатным падарункам замежніку, настаўніку гісторыі, школьніку, студэнту і любому чалавеку, які цікавіцца гісторыяй Случчыны і Беларусі ў цэлым. А замовіць іх ці падтрымаць праект можна тут.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!