Улады Зэльвы лічаць немэтазгодным ушанаванне памяці пра Ларысу Геніюш

Кіраўнік «Моладзі БНФ» Юрый Лукашэвіч адтрымаў адказ ад старшыні Зэльвенскага райвыканкама Яна Пальчыса на свой зварот пра ўшанаванне памяці пра Ларысу Геніюш. Улады лічаць немэтазгодным перайменоўваць вуліцу і праводзіць вечарыны памяці.

«Моладзь БНФ» абяцае, што на гэтым яны спыняцца  і плануюць звярнуцца да ўсіх грамадскіх аб'яднанняў і працоўных калектываў Зэльвеншчыны з просьбай ініцыяваць наданне Ларысе Геніюш статуса ганаровай жыхаркі г.п. Зэльва, а таксама асабіста звярнуцца да кіраўнікоў навучальных устаноў з просьбай правесці вечарыны памяці Ларысы Геніюш.
Са свайго боку «Моладзь БНФ» плануе правесці ў сваіх офісах вечарыны памяці, паказы кінафільмаў пра Ларысу Геніюш і экскурсію па мясцінах Ларысы Геніюш.

А ў канцы кампаніі #Геніюш2016 абяцаюць маленькі сюрпрыз.

Паводле moladz.info

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: